Закрыть X
Loading Image...
 
Главная Довбуш Л. А. Публикации

«БЕЛАРТ» і яго госці

На здымку: Л. Крапіўная, Л. Доўбуш, дырэктар Брэсцкага клуба чыгуначнікаў У. Яшчук на адкрыцці выставы.

Пяць год існуе ў Брэсце недзяржаўны мастацкі салон "БелАрт". Яго гаспадыня Людміла Крапіўная, архітэктар па адукацыі, расказвае:

- Працуем практычна без зарплаты, на адным энтузіязме. Калі спатрэбілася перабірацца ў іншае памяшканне, самі і і клеілі, і фарбавалі. Сама дзіўлюся, як мы дасюль пратрымаліся...

Кожныя два месяцы ў салоне адкрываецца новая выстава - у асноўным прафесіяналаў і аматараў Брэстчыны. Дпя навучэнцаў ВНУ арганізаваны лекторый. Сярод тых, чые творы можна было пабачыць дзякуючы салону, Г. Вяль - графік еўрапейскай вядомасці, I. Фяцісаў - заслужаны работнік

i культуры, Т. Дзянісава - выкладчыца дзіцячай мастацкай школы, мастакі М. Ке6ец, Л. Салаўеў, А. Грыгор'еў і іншыя.

Брэсцкія жывапісцы любяць свой горад, ведаюць яго гісторыю. Пра гэта сведчаць нават назвы персанальных выстаў: "Міражы над старым Брэстам" (А. Фяцісава), "Твой горад" (Н. Богдан).

Песняром старога Брэста справядліва называюць і Лявонція Доўбуша. Больш паловы са ста яго работ закуплены мясцовымі музеямі, паўдзесятка з іх упрыгожваюць кабінет Людмілы Пятроўны.

- Мне не хацелася 6 расставацца з гэтымі цудоўнымі акварэлямі. У іх увасоблена наша гісторыя. Асабіста ў мяне вулачкі і куточкі
старога горада выклікаюць настальгічнае пачуццё. Па іх блукапа маё дзяцінства...

Л. Доўбуш не толькі патрыёт горада, куды ён прыехаў юнаком, ён падарожнік, адкрывальнік новага. У 22-х краінах свету пабываў мастак, што надало шматграннасць яго творчасці. "Знаёмячыся з творамі Л. Доўбуша, пераконваешся, што яго мэта - спазнаваць Зямлю і яе людзей", - пісала мастацтвазнаўца I. Тарыма.

Што гэта сапраўды так - сведчыць новая выстава станковай графікі ў мастацкім салоне на Набярэжнай. За простай, непрэтэнцыёзнай назвай - "Па краінах свету" - бачыцца добрая цікаўнасць і чуйнасць сэрца мастака, чые работы шырока выстаўляліся за мяжой і ўпрыгожваюць музеі, галерэі, прыватныя калекцыі многіх краін. У яго падарожных акварэлях усходняя і заходняя экзотыка - не самамэта, ён найперш звяртае ўвагу на чалавека, адчувае яго характар, яго злітнасць з той ці іншай мясцовасцю.

На прэзентацыі сваёй выставы герой дня быў элегантным і стрыманым. Адчувалася, што ў яго ёсць вопыт падобных імпрэз. Сярод тых, што прыйшлі сюды яго павіншаваць, былі і акцёры: творчая біяграфія Л. Доўбуша непарыўна звязана з абласным драмтэатрам, дзе ён працаваў афарміцелем.

Галіна КАРЖАНЕЎСКАЯ

Фота Ю. КУСКОВА

сентябрь 1995 г.


Яндекс.Метрика