Закрыть X
Loading Image...
 
Главная Довбуш Л. А. Публикации

Выстаўка мясцовых мастакоў

Гэтымі днямі закрылася выстаўка твораў мастакоў Кобрыншчыны, якая была наладжана ў чытальнай зале парку імя Суворава. На выстаўцы былі прадстаўлены работы супрацоўнікаў Дома піянераў Л. Доўбуша, музычнай школы — М. Кірава, работніка торфапрадпрыемства А. Ананчука. У карцінах, якія выкананы разнастайнымі выяўленчымі сродкамі, адлюстраваны палітычныя падзеі і іншыя бакі сучаснага жыцця нашай краіны, пёйзажныя замалёўкі і г. д.

Гэта другая па ліку мастацкая выстаўка ў Кобрыне. Яе наведалі член Саюза мастакоў СССР т. Фяцісаў, навуковы супрацоўнік Акадэміі навук БССР т. Ганчароў, кансультант Брэсцкага абласнога Дома народнай творчаці т. Сурскі.

У кнізе водгукаў парку імя Суворава навуковы супрацоўнiк АН БССР т. Ганчароў запісаў: «У апошнія гады мне часта прыходзіцца ездзіць па Беларусі. На сваім шляху я сустракаў многа ўсемагчымых выставак народных умельцаў. Апе самае прыемнасе ўражанне зрабіла на мяне гэтая выстаўка. Не ўдаючыся ў падрабязнасці, хочацца адзначыць таленавітыя акварэлі Л. Доўбуша. Напісаны яны ўсхвалявана, цёпла і прафесіянальна. Аўтар любіць прыроду, добра валодае колорам, умее перадаць настраенне пейзажу. Добра тое, што мастак не абмяжоўваецца акварэллю, а выкарыстоўвае іншыя выяўленчыя сродкі: туш, гуаш, падмалёвак і да т. п.

Работы М. Кірава менш прафесіянальныя, хаця і ў іх адчуваецца імкненне мастака да перадачы настраення прыроды, да агульнага каларыту.

...Тав. Ананчук адчуваецца пачынаючым аўтарам. Хочацца пажадаць яму, як і іншым таварышам, не спыпяцца на дасягнутым».

К закрыццю выстаўкі з Брэста прыязджаў мастацтвавед т. Сурскі, які прачытаў для пачынаючых майстроў

кісці кваліфікаваную лекцыю на тэму «Як разумець творьі мастацтва», а таксама зрабіў аналіз выстаўленых работ, даў ім ацэнку.

Заслугоўваючымі ўвагі ён таксама прызнаў творы Л. Доўбуша і М. Кірава. Першы з іх пераважна любіць маляваць пейзажы. Такія яго работы, як «Асушка балот», «Украінская зіма», «Пахмурны дзень», «Дубовы гай», «Беларускі пейзаж» і іншыя, вабяць сваёй задушэўнасцю і цеплынёй. Гэтыя творы прафесіянальна даскапалыя, напісаны ўмелай рукой і выклікаюць у наведвальніка бадзёрыя, жыццерадасныя пачуцці.

На фотакарэспандэнт В. Калеснікаў зазняў Л. Доўбуша якраз у той момант, калі ёп рабіў чарговы пакід пейзажу. На здымку злева вы бачыце фотакопію работы Л. Доўбуіпа* якая называцца «Пейзаж».

У наступных нумарах нашай газеты мы пазнаёмім вас у фотакопіях з асобнымі работамі мастака М. Кірава. Мастак I. Дарафейкін заканчвае зараз кампазіцыйны барэльеф «Блакада прарвана». Трзба чакаць, што гэта будзе цікавая работа.

Разам з тым варта прызнаць, што ў наладжванні падобных выставак райком камсамола не аказаў ініцыятыўнай групе жадаемага садзейнічання. А, дарма: гэта ж выдатная фор.ма выхавання ў нашай моладзі добрага мастацкага густу. Бадай, ёсць неабходнасць арганізаваць перасоўныя выстаўкі самадзейных мастакоў, скажам, у клубе аўтарамонтнага завода, швейнай фабрыкі і інш., наладжваць сустчэчы моладзі з мясцовымі мастакамі. Такая выстаўка і сустрэча адбыліся ўжо на інструментальным заводзе. Трэба адабраць лепшыя работы для абласной мастацкай выстаўкі.

Наспела неабходнасць стварыць у Кобрыне савет мастакоў, які на грамадскіх пачатках мог бы кіраваць мастацкім афармленнем нашага горада.

Творчасць самадзейных мастакоў — яскравае сведчанне росквіту народных талентаў у свабоднай краіне сацыялізма.

 

Тэкст Як. Ліфанава.

Фота В. Калеснікава.

«Праца», орган Кобрынскага райкома Камуністычнай партыі Беларусі і раённага Савета дэпутатаў працоўных, 29 жніўня 1961 г., стар 4, № 104


Яндекс.Метрика