Закрыть X
Loading Image...
Начало Список литературы ПАМЯЦЬ Жабінкаўскi раён 3 гісторыі раённага друку

ПАМЯЦЬ

Жабінкаўскi раён

 

 

Мiнск «УРАДЖАЙ» 1999

ПАМЯЦЬ Жабінкаўскi раён - 3 гісторыі раённага друку 406 стр.
ПАМЯЦЬ Жабінкаўскi раён - 3 гісторыі раённага друку 407 стр.

3 гісторыі раённага друку

Гісторыя раённай газеты, якая сёння выходзіць пад назвай «Сельская праўда», пачынаецца 29 кастрычніка 1944 г. Менавіта ў гэты дзень прыйшоў да чытачоў першы нумар раёнкі. Называлася яна «Ленинский путь».

Змест тагачаснай газеты адлюстроўваў пасляваеннае жыццё раёна і найчасцей вызначаўся лозунгамі: «Усё для фронту, усё для перамогі!». Заметкі і допісы не вызначаліся жанравай разнастайнасцю, але расказвалі, як жабінкаўцы забяспечвалі Чырвоную Армію збожжам, мясам, збіралі грошы на пабудову танкавай калоны «Школьнік Беларусі», адпраўлялі падарункі франтавікам.

У першым нумары паведамлялася, што пачалося аднаўленне мясцовай прамысловасці, запрацавалі электрастанцыя, цагельня, спіртзавод.

Старонкі раёнкі — гэта багаты летапіс перамен, якія адбываліся ў жыцці і быце сялян і рабочых раёна ў выніку калектывізацыі сельскай гаспадаркі, станаўлення і ўмацавання савецкай улады, будаўніцтва школ, жылля, бальніц.

Першым рэдактарам раённай газеты «Ленинский путь» быў Філіп Казакоў. Ён падпісваў яе да канца 40-х гадоў. Затым яе рэдагаваў Андрэй Падшывалаў.

Як успамінае былы друкар Жабінкаўскай друкарні Д. Засімук, які працаваў у ёй у 50-я гады, друкарскую справу тады ажыццяўлялі чатыры чалавекі і найбольш клопату ім дастаўляла раёнка, хаця і выходзіла на двух старонках. Набіралася яна ўручную, з рукапіснага тэксту, бо ў рэдакцыі не было пішучай машынкі. Палосы газеты за рэдкім выключэннем былі «сляпыя» — без здымкаў. Праўда, калі-нікалі, клішэ ўдавалася прывезці з абласной друкарні, і тады газета ажывала.

М. С. Кавальчук
М. С. Кавальчук

Потым газету рэдагаваў Фёдар Бяляеў, затым Пётр Шаўчэнка, які ўзначальваў калектыў рэдакцыі да сярэдзіны 50 х гадоў. Раёнка з гэтага часу называецца «Коммунистический путь». Да ліпеня 1957 г. яе рэдактарам з’яўляецца Мікалай Кавальчук, які да таго працаваў у ёй адказным сакратаром, а пасля Васіль Каленчыц.

У 1959—1965 гг. адбывалася рэарганізацыя раёнаў і ў гэты час газета не выходзіла. А калі ў 1966 г. Жабінкаўскі раён аднавіўся, раёнка пачала новае жыццё. 3 гэтага часу Жабінкаўская раённая газета «Сельская праўда» выходзіць на беларускай мове на чатырох старонках. Са жніўня 1966 г. па ліпень 1974 г. яе рэдактарам быў Барыс Браўдо, з ліпеня 1974 г. па чэрвень 1985 г. — Віталь Канавалюк, з лютага 1986 г. па лістапад 1996 г,— Антаніна Губіч (Хакімава). Цяпер раёнку рэдагуе Іван Міцковіч.

Супрацоўнікі газеты «Сельская праўда» аператыўна даносяць да чытачоў раённыя навіны, жыва адклікаюцца на падзеі, шмат пішуць пра цікавых людзей Жабінкаўшчыны.

Пры раёнцы працуе літаратурнае аб’яднанне «Плынь», згуртаваўся шырокі круг няштатных аўтараў.

У канцы 1996 г. пры спрыянні раённага Савета дэпутатаў, раённага выканаўчага камітэта, якія з’яўляюцца заснавальнікамі «Сельскай праўды», рэдакцыя набыла камп’ютэрны настольна-выдавецкі комплекс, што дало магчымасць істотна знізіць сабекошт выдання газеты, палепшыць яе якасць і самастойна ажыццяўляць набор і вёрстку.

«Сельская праўда» сёння выходзіць два разы на тыдзень (у сераду і суботу) аб’ёмам 1 друкаваны аркуш фарматам А-3 на чатырох старонках на беларускай мове. Яе ў раёне выпісвае амаль кожная трэцяя сям’я.

В. Я. Сахарчук

Яндекс.Метрика