Закрыть X
Loading Image...
Начало Список литературы Так мы пачыналі

Ляхавiцкi вестнiк.

23 кастрычнiка
1993 года.
СУБОТА.
№ 80-81
(9890-9891)

 



- Так мы пачыналі 91 стр.

- Так мы пачыналі

- Так мы пачыналі 92 стр.

УСПАМІН ПРА БЫЛОЕ

Так мы пачыналі

У сярэдзіне кастрычніка 1943 года Ляхавіцкі падпольны райком КП(б)Б прыняў рашэнне аб выданні падпольнай газеты пад назвай „Савецкі патрыёт”. Рэдактарам яе быў прызначаны А. Я. Шавялёў.

3 успамінаў былога супрацоўніка, а затым рэдактара Ляхавіцкай падпольнай газеты Вiкенцiя Ільіча Бурло (архіў):

„Калі мы сталі рыхтавацца да выпуску першага нумару газеты „Савецкі патрыёт”, то выявілася, што сярод нас няма ніводнага паліграфіста і журналіста. Дапамог нам суседні партызанскі атрад імя Жукава. Яны прыслалі нам хлопца па прозвішчу Мішня. Самен паляк, да вайны працаваў наборшчыкам у адной з друкарняў Варшавы. Але тут з'явілася новая задача. Мішня дрэнна ведаў беларускую мову. На дапамогу яму прыйшоў малады партызан Яўген Гурын. У іх спачатку не ўсё ладзілася, але з цягам часу яны добра асвоілі наборную і друкарскую справу.

Па прапанове рэдактара А. Я. Шавялёва для зручнасці пераносу шрыфтоў была пашыта спецыяльная лёгкая шрыфтакарта. Знайшліся партызаны, якія зрабілі загалоўныяі лiтары, якіх не хапала іншы раз пры наборы тэкстаў, а таксама загалоўкі”.

...Першы нумар газеты „СавецкІ патрыёт" выйшаў 24 кастрычніка 1943 года. Пад загалоўкам стаялі словы: „Смерць нямецкім акупантам!” Адкрываўся нумар зваротам урада i Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларусі. Ён заклікаў беларускі народ бязлітасна знішчаць нямецкіх акупантаў, нападаць на адстулаючыя нямецкія часці і абозы.

На другой старонцы змешчана зводка Саўінфармбюро, карэспандэнцыя аб баявых дзеяннях партызанскага атрада iмя Лазо за подпісам „Партызан Адам”. ДругІ нумар газеты выйшаў у пятніцу, 29 кастрычніка.

Тыражы газеты былі рознымі, у залежнасці ад наяўнасці паперы. Іншы раз газету друкавалі на разгорнутых лістках школьных сшыткаў, якія дастаўлялі ў атрад сувязныя. Здаралася і так, што не заставалася ніводнага ліста. І тады прымалася рашэнне: лепей пагаладаць, а сала абмяняць на паперу. Кожны ведаў, якое вялікае значэнне мела газета для акупіраванага насельніцтва і з якім гневам i агідай чыталі яе фашысты, iх прыслугачы - паліцаі. А трапляла ў нямецкія камендатуры газета „СавецкІ патрыёт” пры дапамозе сувязных атрада або саміх партызан. Часта нумары газеты можна было бачыць расклеенымі ў Баранавічах, іншых раённых цэнтрах.

Карысталася газета вялікай папулярнасцю. У кожным яе нумары людзі маглі знайсці зводку Саўінфармбюро, паведамленні аб становішчы на фронце. Гэта iнфармацыя была неабходна насельніцтву, як подых свежага ветру.

Адначасова з выпускам газеты „Савецкi патрыёт” друкаваліся i лістоўкі. Адкрываліся яны словамі „Смерць нямецкім акупантам!" Друкаваліся ў іх зводкі Саўінфармбюро, звароты, вершы партызанскіх паэтаў.

3 успамінаў былога сувязнога партызанскага атрада імя Лазо, пазней афіцэра-палітработніка Польскай Рэспублікі Андрэя Рудога (архіў):

„Мне было даручана распаўсюджваць падпольныя газеты і лістоўкі, збіраць інфармацыю аб становішчы ў паліцэйскіх участках, аб настроі насельніцтва. Акрамя таго, я забяспечваў партызан друкарскай паперай.

Кожны дзень у работнікаў партызанскага друку маглі ўзнікнуць цяжкасці, якіх нельга было зараней прадугледзець. Вось, напрыклад, тэрміновая перадыслакацыя атрада ў

іншае месца. Як быць са шрыфтамі? Даводзілася змешваць па некалькі літар разам і змяшчаць іх у паходную шрыфтакарту. Адзін партызан нес шрыфты, другі - друкарскі станок. Да іх прыстаўляліся дублёры, на выпадак ранення пёршых. Даводзілася з гэтым цяжарам пераадольваць рэчкі, балоты. Ісці было цяжка, стамляліся. Здаралася так, што выкідвалі ў балота харчаванне, каб аблегчыць ношу, а каштоўны груз - шрыфты - неслi..."

І зноў чыталі людзі хвалюючыя старонкі партызанскага друку.

У ліпені 1944 года на ляхавіцкую зямлю прыйшло вызваленне. Гэтага радаснага дня кожны жыхар раёна чакаў, як цёплага сонейка, як новага дня...

Апошні раз у падполлі газета выйшла 3 ліпеня 1944 года. Наступны нумар „Савецкага патрыёта”, з’явіўся ўжо на свабоднай Ляхаўшчыне.

Рэдактарам быў прызначаны А. Ф. Астапаў.

Прайшоўшы слаўны баявы шлях у падполлі, газета i пасля вызвалення мабілізоўвала працоўных на барацьбу за хутчэйшае аднаўленне i далейшае развіццё народнай гаспадаркі.

3 успамінаў былога супрацоўніка „раёнкі" Ісаака Зелікавіча Бярковіча.

Яшчэ ў партызанскім ат радзе мы дакладна ведалі, хто якой справай будзе займацца ў мірны час. Напярэдадні вызвалення ўсё было размеркавана падпольным райкомам партыі. Я збіраўся развітацца з газетай, з баявымі сябрамі, у якіх быў спачатку начальнікам штаба, а потым старшыной роты. Па прафесіі я быў педагогам і марыў аб такой рабоце,

Спачатку так і атрымалася. З 6 ліпеня 1944 года па 1946 год давялося аднаўляць народную адукацыю. Я быў Інспектарам' райана, але ведаў, чым жыве i наша газета. Яе калектыў асвятляў тады першыя крокі аднаўлення народнай гаспадаркі, якім перашкаджалі варожыя банды. Як i многім таварышам, што працавалі побач, даводзілася па загаду райкома партыі дыслацыравацца ў небяспечныя месцы, вылоўліваць недабіткаў".

А ў 1946 годзе сакратар райкома партыі С. К. Дзесюкевіч выклікаў мяне і прапанаваў зноў вярнуцца да газетнай справы.

Спачатку паспрабаваў адмовіцца. „Не бойся, -падбадзёрыў мяне рэдактар А. Астапаў, які знаходзіўся ў кабінеце сакратара, - я таксама не маю адпаведнай адукацыі. Але мяне сюды паслалі, значыць, трэба працаваць.

Людзей у нас вельмі не хапае. Будзем вучыцца разам". Так я стаў сакратаром газеты „Савецкі патрыёт”.

У канцы 40-х у раёне разгарнулася калектывізацыя. Гэта была вельмі незвычайная з’ява, якая выклікала значныя змяненні ў псіхалогіі людзей. Стварэнне калектыўных гаспадарак не ўсюды праходзіла гладка i таму невыпадкова ў 1950 годзе ўрад прыняў рашэнне аб арганізацыі палітаддзелаў на месцах. Галоўнай мэтай іх было правядзенне выхаваўчай работы, падрыхтоўкі кадраў. Гэтыя палітычныя арганізацыі павінны былі перавыхоўваць народ на новы лад.

На тэрыторыі нашага раёна на базе Ляхавіцкай i Ганчароўскай МТС былі створаны два палітаддзелы.

У адзін з іх быў накіраваны І. 3. Бярковіч.

Пачалі выходзіць палітаддзельскія газеты „Бальшавіцкі сцяг” i „За бальшавіцкія калгасы”. Яны выпускаліся на паліграфічнай базе „Савецкага патрыёта".

Газетчыкам даводзілася ў той час не толькі асвятляць сялянскае жыццё, а i праводзіць сходы, растлумачваць першаступенныя задачы дня.

У 1954 годзе палітаддзелы былі ліквідаваны i І. 3. Бярковіч зноў вярнуўся ў „Савецкі патрыёт”.

"Умовы, у якіх працуюць сённяшнія журналісты, -разважае далей Ісаак Зелікавіч, - здаюцца проста райскімі. У пачатку 50-х мы не ведалі, што такое транспарт, тэлефонная сувязь. Але духам ніхто не падаў. Працаваў я ў раёнцы да 1973 года. Газета стала маім лёсам."

Яндекс.Метрика