Закрыть X
Loading Image...
Начало Список литературы В. ШТАЛЬ. Сябры мае, газетчыкі...

Ляхавiцкi вестнiк.

23 кастрычнiка
1993 года.
СУБОТА.
№ 80-81
(9890-9891)

 



- В. ШТАЛЬ. Сябры мае, газетчыкі... 91 стр.

- В. ШТАЛЬ. Сябры мае, газетчыкі...

В. ШТАЛЬ. Сябры мае, газетчыкі...

За 38 гадоў работы ў рэдакцыях лунінецкай, пінскай, ляхавіцкай газет мне давялося быць на розных пасадах: карэктара, літаратурнага супрацоўніка, загадчыка аддзела пісьмаў, сакратара, намесніка рэдактара і рэдактара. Узначальваў калектыў раёнкі ў Ляхавічах 29 гадоў.

Заўтра „Ляхавіцкаму весніку” - 50. У сувязі з паўвекавым юбілеем выдання хочацца прыгадаць добрыя справы яе супрацоўнікаў і пазаштатных аўтараў.

Так здарылася, што ў сакавіку 1963 года Ляхавіцкая раённая газета папоўнілася трыма журналістамі з Пінска. У той час гарадская газета „Пінская праўда”, у якой я кароткі час быў рэдактарам, аб’ядналася з „Полесской правдой”. Я, пабываўшы ў другога сакратара ЦК КПБ Ф. Сурганава, быў „бласлаўлены” рэдактарам „Будаўніка камунізму”. Загадам па рэдакцыі Іосіф Карпыза быў прызначаны сакратаром, Ада Чабанюк карэктарам, але яна лічылася творчым работнікам. Цяпер Чабанюк узначальвае адзін з аддзелаў у абласной газеце „Заря”.

3 чаго пачыналі. 3 умацавання сувязі з пазаштатным актывам. Пачалі весці барацьбу з шэрасцю газеты, штампам. Пільна сачылі за праўдзівасцю матэрыялаў. Журналісты атрымалі магчымасць займаць пасады ў адпаведнасці са сваімі схільнасцямі. Памятаю, як Мікалай Дробыш на планёрцы папрасіў: „Перавядзіце мяне ў сельгасаддзел, люблю сельскую гаспадарку”. Яго просьбу задаволілі. Неўзабаве на новай пасадзе з-пад пяра Дробыша выйшла шмат праблемных матэрыялаў на эканамічныя тэмы, у газеце стала больш замалёвак, нарысаў аб радавых працаўніках вёскі. Вядома, што шмат у гэтым заслуг старэйшага журналіста, чалавечнага чалавека, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Ісаак Бярковіча.

Да выхыду на пенсію плённа асвятляў культурнае жыццё раёна на старонка газеты яе былы рэдактар Аляксандр Астапаў, актыўны ўдзельнік партызінскага руху.

Зайздросную працаздольнасць, уменне ўзяць цікавы матэрыял праяўляў літаратурны супрацоўнік, затым намеснік рэдактара Васіль Праскураў, які ў 1965 годзе з аднаўленнем раёна ўзначаліў калектыў ганцавіцкай газеты „Савецкае Палессе”. Нарысы Праскурава „Святая сівізна”, „Дабрыня” пра старшынь калгаса „Іскра” і „Прагрэс” Адама Кумейшу і Аляксандра Старавойтава, многія іншыя публікацыі ўвайшлі затым у кнігу „Людзі-суседзі”. Неўзабаве Васіль Праскураў быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў рэспублікі. Яму аднаму з першых журналістаў раённай газеты за кнігі нарысаў была прысвоена Дзяржаўная прэмія БССР.

У пачатку сямідзесятых гадоў, клапоцячыся аб росце маладых кадраў, журналістаў на пасаду літаратурнага супрацоўніка нашай рэдакцыі быў залічаны селькор з вёскі Малыя Круговiчы Вiктар Гардзей (тады населеныя пункты цяперашняга Ганцавіцкага раёна ўваходзілі ў склад Ляхавіцкага). І адразу чытач заўважыў матэрыялы маладога газетчыка. У Гардзея, нягледзячы на тое, што ён тады толькі скончыў дзесяць класаў, шчасліва спалучаўся журналіст і будучы пісьменнік. Цяпер на ліку яго выдадзена шмат цікавых кніжак. Жыве i працуе ў Мінску.

3 першых дзён творчымі знаходкамі радаваў Іосіф Карпыза. Яго нарысы з'яўляліся не толькі ў „Будаўніку камунізму”, але i ў рэспубліканскім друку. На старонках газеты пад яго кіраўніцтвам вялася рубрыка „Летапіс народнай славы”. Актыўнымі аўтарамі гэтага раздзела сталі члены спецыяльнай камісіі, створанай у раёне ў 1978 годзе, па напісанню летапісу народнага подзвігу. Зразумела, летапіс пісаўся і раней. Вялікі ўклад у гэту справу ўнёс былы настаўнік гісторыі ляхавіцкай сярэдняй школы №2 Уладзімір Скалабан - наш селькор. Яго пяру належаць выдатныя нарысы па гісторыі Ляхавіч, расказы аб далёкім мінулым раёна. Актывіст сабраў грунтоўны матэрыял аб барацьбе жыхароў раёна за Савецкую ўладу ў 1918-1920 гадах.

Раёнка расказала таксама аб тым, як жыхары раёна змагаліся за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне і ўз’яднанне з Савецкай Беларуссю ў 1921-1939 гадах. Гэты матэрыял друкаваўся ў 14 нумарах газеты. Цікавы летапіс барацьбы жыхароў раёна з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне падрыхтавала настаўніца гісторыі ляхавіцкай сярэдняй школы №2 Вольга Альшакова.

Шмат зроблена газетай для ўвекавечання гераічнага мінулага. І як вынік стараннай працы журналістаў, пазаштатных аўтараў Беларуская Энцыклапедыя ў 1989 годзе выдала кнігу „Памяць. Ляхавіцкі

раён”. Трэба сказаць, што гэта дасягненне значнае. Такая кніга ў Беларусі выйшла па ліку трэцяй.

Было б вельмі несправядліва, каб у гэтым артыкуле не ўспомніць старанную працу па збору мятэрыялаў для кнігі Людмілы Біза, Вольгі Жытковіч, Анатоля Маслоўскага, Леаніда Чаранкевіча, Барыса Чубрыка i, вядома, Аляксандра Цупрыка - старшыні камісіі па стварэнню гісторыка-дакументальнай хронікі, Віталя Скалабана - нашага земляка, супрацоўніка выдавецтва „Беларуская Савецкая Энцыклапедыя”. У напісанні матэрыялаў для кнігі ўдзельнічалі былыя нашы пазаштатныя аўтары Анатоль Гатоўчыц (уласны карэспандэнт „Советской Белоруссии”, Алесь Бадак, Леанід Пранчак (пісьменнікі), многія іншыя.

29 гадоў работы ў мясцовай раённай газеце. Праляцелі яны хутка. Але ў памяці назаўсёды застануцца мае верныя сябры, калегі Уладзімір Бацкалевіч, Святлана Фокіна, Наташа Антановіч, Алена Бераснева. Шмат творчых знаходак у старэйшых журналістаў „Ляхавіцкага весніка” Фёдара Лапаніка, Уладзіміра Гурыновіча і больш маладых - Вольгі Барадзіной, Аліны Лапіч, Алены Банкевіч i Алы Якубец.

Рэдакцыя не можа выконваць свае функцыі без старанных тэхнічных работнікаў. А такімі ў „Ляхавіцкім весніку” з’яўляюцца Галіна Шадура, Ліля Гiлеп, Ала Бурвель, Ларыса Панфіла, Наташа Кананенка.

У дзень 50-годдзя раённай газеты жадаю ўсім яе супрацоўнікам моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у нялёгкай працы. Верыцца, што рэдакцыя з кожным нумарам будзе заваёўваць усё большы аўтарытэт чытачоў.

В. ШТАЛЬ,
член Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь.

Яндекс.Метрика