Пагаварым аб эстэтыцы
Эстэтычнае выхаванне з'яўляецца неад'емнай часткай камуністычнага. Аб гэтым добра сказана ў матэрыялах XXII з'езда КГІСС. У нашай краіне створаны ўсе ўмовы для таго, каб чалавек быў духоўна багатым i культурна пісьменным.
Наша жыццё працякае ў акружэнні вялікай колькасці твораў мастацтва. Мы, магчыма, і не заўсёды аддаём сабе справаздачу ў гэтым, але гэта так. I яны, гэтыя творы, у той ці іншай меры ўздзейнічаюць на нас.
Уздзеянне мастацтва на нас не абмяжоўваецца толькі тымі момантамі, калі мы слухаем музыку ў канцэртных залах, па радыё, глядзім спектаклі, чытаем мастацкую літаратуру або знаходзімся ў музеях. З творамі мастацтва мы сутыкаемся літаральна на кожным кроку — на вуліцах i плошчах у выглядзе архітэктуры, плакатаў, скульптуры, у грамадскіх будынках, у быту. Хвалюючы і радуючы нас, прымушаючы перажываць i захапляцца, творы мастацтва ўзбагачаюць нас новымі ведамі, расшыраюць наш агульны кругагляд.
Наш горад з кожным годам мяняецца, растуць новыя прыгожыя дамы, прадпрыемствы. Растуць і людзi. З небывалым уздымам дабіваемся мы вялікіх поспехаў у галіне сельскай гаспадаркі. Нашы рабочыя, у тым ліку камсамольцы і моладзь, канструіруюць новыя дэталі, уносяць многа добрых рацыяналізатарскіх прапаноў, просты рабочы становіцца інжынерам.
У нас ёсць усе магчымасці зрабіць родны Кобрын горадам высокай культуры. Цудоўны парк, скверы музычная школа, кінатэатр, новы будынак РДК, клубы швейнай фабрыкі і інструментальнага завода, гарадская i раённая бібліятэкі, музей імя Суворова, трэці год працуе універсітэт культуры, дзе чытаюцца лекцыі аб музыцы, жывапісу, літаратуры, дэманструюцца кінафільмы, праводзяцца сустэчы з артыстамі Брэсцкага драмтэатра імя Ленінскага камсамола. Перад слухачамі універсітэта выступае з канцэртамі музычная школа.
У летні сезон вялікую работу па эстэтычнаму выхаванню праводзіць парк імя Суворава. Дастаткова сказаць, што парк з'явіўся ініцыятарам мастацкіх выставак і перасоўных, якія былі накіраваны ў калгасы і на прадпрыемствы, арганізоўваліся сустрэчы з мастакамі. Канцэрты, спектаклі, гутаркі аб жывапісу, лекцыі, вечары адначынку, пытанняў і адказаў, агіткультбрыгада, якая абслугоўвала калгасы раёна — вось няпоўны пералік праводзімых паркам мерапрыемстваў.
Зелянгас уносіць сваю лепту ў мастацкае, афармленне горада. Кветкі, кустарнікі, зялёныя насаджэнні ствараюць цудоўныя ўмовы для адпачынку працоўных.
Мастацкая майстэрня адыгрывае асабліва важную ролю ў афармленні горада. Але, на жаль, многія арганізацыі і ўстановы стараюцца не карыстацца яе паслугамі, а выконваюць мастацкія работы пры дапамозе выпадковых людзей, не спакушаных у гэтай справе, абы дзешавей абыйшлося. Варта сказаць, што майстэрня карыстаецца толькі дзяржаўнымі расцэнкамі. А кіраўшкі не ўлічваюць таго. Нябось. любы з іх не апране дрэнна сшыты касцюм або брудную кашулю. Дык чаму ж яны дазваляюць вывешваць выкананую без усякага густу наглядную агітацыю?
Асабліва кідаецца ў вочы дрэнна аформленая наглядная агітацыя на інструментальным заводзе. У ей няма мастацкага густу. А што гэта за загадкавы змест на афішы — «Сёння ў КІЗ'е». Калі расшыфроўку ведаюць аўтары, дык ці зможа гэта зрабіць прахожы?
Пакідае жадаць лепшага афармленне на рамзаводзе і iншых прадпрыемствах і ўстановах.
Райвыканком зацвердзіў пры аддзеле культуры савет мастакоў, які будзе кіраваць усёй афармляльнай работай горада і кантраляваць якасць яе выканання. Мастацкія работы будуць выконвацца ў мастацкай майстэрні або асобамі, рэкамендованымі саветамі мастакоў. Хочацца спадзявацца, што кіраўнікі прыемстваў і ўстаноў зразумеюць важнасць прывіцця эстэтычнага густу працоўным і будуць садзейнічаць гэтаму.
Не ва ўсіх сельскіх клубах, бібліятэках, хатах чытальнях адчуваецца эстэтыка ў афармленні. РДК і аддзел культуры праводзяць многа семінараў па спецыялізацыі бібліятэкараў і клубных работнікаў, Чаму б не выдзеліць гадзiну на любым семінары і запрасіць мастака, які практычна паказаў бы прысутным, як аформіць тэматычны стэнд, прыгожа напісаць лозунг, правёў бы з імі гутарку «Аб добрым мастацкім гусце». Дарэчы, зараз пры райкоме камсамола створана лектарская група, у план якой уваходзіць і эстэтычнае выхаванне. У блiжэйшы час яна пачне сваю работу.
Кінатэатр «17 верасня» мае вядомыя перавагі ў мастацкім і эстэтычным выхаванні, але хацелася б прапанаваць, каб у яго работу ўнесці што-небудзь новае. Пахвальна тое, што перад дзіцячымі кінасеансамі выступаюць удзельнікі піянерскага ансамбля песні і пляскі Дома піянераў. Але чаму б перад пачаткам кінасеансаў для дарослых не паслухаць цікавую гутарку аб культуры паводзін, аб добрым мастацкім гусце, аб тым як ствараецца кінафільм? Нядрэнна, каб выступіў эстрадны аркестр. Дастаткова б практыкаваць гэта адзін — два разы ў тыдзень.
Нярэдка нам мастацкі густ псуюць вядомыя ўсім узорчыкі пошласці, як, напрыклад, каты-капілкі, незвычайна ўродлівыя размаляваныя ядавітымі фарбамі; насценныя дыванчыкі з цалуючыміся галубкамі або лебядзямі. Прадпрыймальныя дзялкі, якія вырабляюць гэтыя, з дазволу сказаць «творы», відавочна разлічваюць знайсці пакупнiкоў. I, трэба прызнаць, яны іх знаходзяць. Відаць, ёсць людзі, якім дастаўляе задавальненне ўпрыгожваць сцены сваіх кватэр не творамі сапраўднага мастацтва (гравюрамі, графікай, рэпрадукцыямі і г. д.), а яго сурагатам, заменнікам.
Дзялкам - халтуршчыкам мы часта патураем, выдаючы ім патэнты, і тады яны са спакойнай душой збываюць сваю прадукцыю. Калі ж будзе добра наладжана этэтычная прапаганда сапраўднага мастацтва, можна не сумнявацца — пошлая прадукцыя ў наш быт не пройдзе. А гэтая задача, у першую чаргу кладзецца на аддзел культуры і падначаленыя яму ўстановы.
Мы павінны ўзняць на небывалую вышыню духоўныя каштоўнасці, дабіцца поўнай перамогі над псiхалогіяй і мараллю хулігана, бюракрата, абывацеля, некультурнага чалавека, вучыцца і вучыць іншых разумець цудоўнае і ненавідзець пошлае.
Л. ДОЎБУШ,
старшыня савета мастакоў.
«Праца» (орган Кобрынскага райкома Камуністычнай партыі Беларусі і раённага Савета дэпутатаў працоўных), 16 студзеня 1962 г. стар. 4. №7
|