На здымках: ратуша на плошчы старой Прагі; адкрыццё выставы; рэпрадукцыя графічнага малюнка «Крык».
Фота Леаніда ВАЙТКОЎСКАГА i Георгія ГРЫЦУКА.
«Народная трыбуна», 2 лiпеня 1994 г. |
Шляхамі Скарыны
Шостага жніўня 1517 года ў Празе выйшла з друку першае выданне Скарыны - Псалтыр. Друкарня працавала да 1519 г., знаходзілася яна ў доме аднаго з мецэнатаў - Якуба Бабіча. Архіўныя дакументы сведчаць, што ў сярэдзіне XVII ст. сям'я Бабiча жыла на «Вялікай вуліцы за святым Пятром рускім», паблізу гарадской ратушы і рыначнай плошчы. У 1920 г. наш славуты зямляк вярнуўся на радзіму і адчыніў першую ў вялікім княстве Літоўскім друкарню.
Па пражскіх вуліцах, у пошуках слядоў Скарыны давялося нядаўна пахадзіць берасцейскаму мастаку Лявону Доўбушу. Ім зроблена шмат цікавых эскізаў і замалёвак старой часткі Прагі, па якой более як чатырыста гадоў таму хадзіў наш першадрукар.
Дарэчы, апошнія гады свайго жыцця Ф. Скарына таксама пражыў тут, служыў асабістым лекарам і вучоным-садоўнікам караля Фердынанда, у Празе і быў пахаваны ў 1540-ыя гады.
Прывяла Лявона Доўбуша ў Прагу персанальная выстава графікі «Жыві і помні», якая была перавезена з Польшчы ў Чэхію. Тут яна будзе працаваць у розных гарадах краіны да канца года, зараз знаходзіцца ў Тэразіні. У час вайны нямецка-фашысцкімі захопнікамі гэты горад быў ператвораны у яўрэйскае гета, а дакладней - перасыльны пункт, куды прывозілі яўрэяў з розных краін, а пасля накіроўвалі у канцэнтрацыйныя лагеры для знішчэння.
Выстава па сутнасці і прысвечана трагедыі яўрэйскага народа ў час другой сусветнай вайны. Графічныя выявы знаходзяць глыбокі водгук у душах гледачоў.
У красавіку на гэтую выставу з ехаліся яўрэі з 24 краін свету, каб памянуць сваіх блізкіх і родных, якiя загінулі ў вайну.
Пасля Чэхіі выстава пераедзе ў Германію, яе змогуць наведаць жыхары болей чым дзесяці нямецкіх гарадоў. Пасля Германіі графічную серыю з 35 карцін «Жыві і помні» Л. Доўбуша будзе сустракаць Ізраіль.
Зінаіда ДУДЗЮК. |