Республиканское унитарное производственное предприятие Кобринский инструментальный завод «СИТОМО» |
Створаны ў 1960 г. на базе слясарнай майстэрні, лесапільні, кузні, ліцейна-механічнага завода, які ўваходзіў у склад райпрамкамбіната. У 1961—1965 гг. рэканструяваны, пабудаваны новыя цэхі. Прадпрыемства спецыялізавалася на выпуску шырокага асартыменту слясарна-мантажнага інструменту і тэхналагічнага абсталявання. Асноўная прадукцыя: ключы гаечныя розных памераў і найменняў, клупы трубныя для наразання разьбы са зменнымі плашкамі, нажніцы ручныя для рэзання металу, малаткі, зубілы, пласкагубцы, рамкі нажовачныя, клеймы ручныя лічбавыя і літарныя і інш. З 1968 г. Кобрынскае інструментальнае вытворчае аб’яднанне. З 1986 г. завод у складзе беларускага інструментальнага вытворчага аб’яднання. Сучасная назва з 1996 г. Пры стварэнні новых распрацовак на заводзе выкарыстоўваецца сістэма аўтаматызаванага праектавання. Прадукцыя вядома ў краінах СНД і далёкага замежжа. Узнагароджаны Міжнароднай брыльянтавай зоркай за якасць.
Памяць. МІНСК БЕЛТА 2002 стар.410
Republican unitary industrial Enterprise Kobrin Tool Plant «SITOMO» |