Республиканское унитарное производственное предприятие Кобринская прядильно-ткацкая фабрика «Ручайка» |
Створана ў 1980 г. 3’ яўляецца буйнейшым у Рэспубліцы Беларусь прадпрыемствам лёгкай прамысловасці па вытворчасці тканін тэхнічнага і бытавога прызначэння з хімічных штапеліраваных валокнаў доўгай рэзкі (35—38 мм), а таксама з сумесі хімічных валокнаў з натуральнымі. Фабрыка складаецца з 2 самастойных вытворчасцей: прадзення хімічных валокнаў і ткацкай. Магутнасць прадзільнай вытворчасці складае 95 856 верацён з выпускам 5100 т пражы ў год. Ткацкая вытворчасць налічвае 847 адзінак ткацкіх станкоў з гадавым вырабам 34 тыс. м тканін. Цэхі фабрыкі аснашчаны тэхналагічным абсталяваннем машынабудаўнічых заводаў Пензы, Іванава, Кузнецка (Расія), Ташкента (Узбекістан), Германіі, Чэхіі, Італіі, Індыі. Выпускае адзіночную і кручаную пражу як для ўласнага спажывання, так і таварную. Асабліва шырокі асартымент пражы трыкатажнага прызначэння ў розным сумесевым саставе з прымяненнем катанізаванага льновалакна. Сярод тэхнічных тканін рознага прызначэння — тканіна пад аснову штучнай скуры, цыраты медыцынскай, шліфавальнай шкуркі, лінолеума і інш. Вырабляецца іголкапрабіўное палатно з поліэфірнага валакна ў аб’ёме 370 тыс. пагонных метраў, а таксама прашыўное палатно з адыходаў уласнай вытворчасці. Асноўнымі пастаўшчыкамі сыравіны з’яўляюцца Магілёўскае вытворчае аб’яднанне «Хімвалакно», прадпрыемствы Маскоўскай вобласці, Калінінграда, Разані (Расія). Бавоўнавае валакно імпартуецца з рэспублік Сярэдняй Азіі. У 1997 г. фабрыка працавала з новымі відамі валокнаў вытворчасці Германіі.
Памяць. МІНСК БЕЛТА 2002 стар.410
Фабрика действует с 1980 г. Состоит из двух больших производств: прядильного и ткацкого. Перерабатываемое сырье: полиэфир, ПАН, вискоза, хлопок, лен, арселон и др., - используемые как в чистом виде, так и в смесовом. Имеется швейный цех. Осуществляет экспорт в страны СНГ, Польшу, Германию и США.
Republican unitary industrial Enterprise Kobrin Spinning and Weaving Mill «Ruchajka» |