Начало Предприятия: Кобринский район:  — РУП швейная фирма «Лона»
   История 
 
Автомобильный парк №16| Авториф| Белмода| Д.С.Т.| Дизайн| Завод агропромышленного машиностроения| Завод гидравлического машиностроения| Завод консервный| Завод маслодельно-сыродельный| Завод овощесушильный| Завод ремонтно-механический| Кобвар| Кобрин-Лада| Кобрин-Текстиль| Кобриндрев| Кобринмебельдрев| Колонна механизированная №12| Колонна механизированная №16| Колонна механизированная №52| Колор| Комбинат бытового обслуживания| Лесхоз| Лона| Льнозавод| Мясокомбинат| Омега Текс| ПП Полесье| Пракопчик| Птицефабрика| СИТОМО| Типография| Торфопредприятие| Фабрика прядильно-ткацкая| Флексопак| Химик| Хлебозавод|
 Лона: О предприятииПродукция, услугиВиртуальная выставка
Доска деловых объявлений
 
Республиканское унитарное предприятие швейная фирма «Лона»
Заснавана ў 1944 г. як швейная майстэрня-арцель «Сацпраца». Арцелі было перададзена некалькі трафейных швейных машын фірмы «Зінгер». Да вясны 1945 г. вырабляла прадукцыю для фронту. У 1956 г. арцель перададзена Міністэрству лёгкай прамысловасці БССР і перайменавана ў швейную фабрыку. Працавала 256 чалавек. Пашывачны асартымент — касцюмы для дзяцей з баваўняных і шарсцяных тканін. У 1961—1966 гг. праведзена рэканструкцыя фабрыкі, у 1967 г. пабудаваны новы вытворчы корпус. Колькасць рабочых узрасла да 1300 чалавек. 3 1972 г. пачалося асваенне новага асартыменту — куртак спартыўна-бытавога прызначэння для ўсіх узроставых груп. Прадпрыемства аснашчана айчынным і замежным абсталяваннем. У 1993 г. Кобрынская швейная фабрыка стала арэндным прамыслова-гандлёвым прадпрыемствам «Лона», у 1994 г. перайменавана ў Кобрынскую швейную фірму «Лона», з 1999 г. сучасная назва. Прадпрыемства славіцца выпускам канкурэнтаздольных швейных вырабаў, у наменклатуру якіх уваходзіць 21 найменне. У год вырабляецца больш за 100 мадэляў, аб’ём паставак складае каля 400 тыс. штук. У ліку дзелавых партнёраў фірмы Францыі, Польшчы, Чэхіі, Галандыі і інш. Член Беларускай гандлёва-прамысловай палаты (з 1969).
Памяць. МІНСК БЕЛТА 2002 стар.411

Republican unitary Enterprise Sewing Firm «Lona»
 
Rating All.BY