Начало Предприятия: Кобринский район:  — ОАО «Кобринский льнозавод»
   История 
 
Автомобильный парк №16| Авториф| Белмода| Д.С.Т.| Дизайн| Завод агропромышленного машиностроения| Завод гидравлического машиностроения| Завод консервный| Завод маслодельно-сыродельный| Завод овощесушильный| Завод ремонтно-механический| Кобвар| Кобрин-Лада| Кобрин-Текстиль| Кобриндрев| Кобринмебельдрев| Колонна механизированная №12| Колонна механизированная №16| Колонна механизированная №52| Колор| Комбинат бытового обслуживания| Лесхоз| Лона| Льнозавод| Мясокомбинат| Омега Текс| ПП Полесье| Пракопчик| Птицефабрика| СИТОМО| Типография| Торфопредприятие| Фабрика прядильно-ткацкая| Флексопак| Химик| Хлебозавод|
 Льнозавод: О предприятииПродукция, услугиВиртуальная выставка
Доска деловых объявлений
 
Открытое акционерное общество «Кобринский льнозавод»
Папярэднікам ільнозавода быў створаны ў 1955 г. пункт па нарыхтоўцы лёну, дзе працавала 10 чалавек. Завод уступіў у строй у 1959 г., перапрацоўваў ільносыравіну з гаспадарак Кобрынскага, Драгічынскага, Пружанскага і Маларыцкага раёнаў Брэсцкай вобласці. Меў адну паточную лінію, магутнасць якой складала 901 т ільновалакна ў год. У 1962 г. пабудаваны ўчастак прамысловай перапрацоўкі льносаломкі, у 1965 г. устаноўлена 2-я паточная лінія па вырабе льновалакна. Магутнасць завода дасягнула 2300 т ільновалакна ў год. У 1972 г. уступіў у строй участак па вырабе кастрапліт магутнасцю 5630 м2 у год. Завод уваходзіць у склад Брэсцкага вытворчага аб’яднання «Лён». У 1997 г. пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства. Асноўныя кірункі дзейнасці прадпрыемства — першасная апрацоўка льну, выраб доўгага і кароткага льновалакна, кастрадраўняных пліт. У 1995 г. за межы рэспублікі адгружана 87% ільновалакна ад вырабленага. Яно пастаўляецца таксама на Аршанскі льнокамбінат, Івацэвіцкі льнозавод, Барысаўскую і Дзятлаўскую экспартныя базы. Кастрадраўняныя пліты рэалізуюцца ў асноўным насельніцтву, гандлёвым і будаўнічым арганізацыям Брэсцкай вобласці, у невялікай колькасці пастаўляюцца за яе межы. Максімальнай магутнасці прадпрыемства дасягнула ў 1990 г. У сувязі са штогадовым зніжэннем закупак ільносыравіны з 1992 г. пачалося скарачэнне аб’ёму выпуску льновалакна. У 1997 г. вытворчыя магутнасці выкарыстаны на 47,7%, у 1998 г. — на 42,3%, у 1999 г. — на 28,8%. Выраб кастрадраўняных пліт у 1990 г. склаў 87,4%, у 1999 г. — 10,7%.
Памяць. МІНСК БЕЛТА 2002 стар.412

Public joint-stock company «Kobrin Flax Plant»
 
Rating All.BY